База для вызначэння памеру ўзносаў на страхаванне
Базай для вызначэння памеру ўзносаў на пенсіённае страхаванне, рэнтавае страхаванне, страхаванне ад хвароб, страхаванне ад няшчасных выпадкаў і выплатаў у Фонд працы (Fundusz Pracy), а таксама ў Фонд гарантаваных рабочых выплатаў (Fundusz Gwarantowanych Świadczeń Pracowniczych) з’яўляецца даход, атрыманы па месцы працы ці на падставе выканання дагавораў-заказаў: усе грашовыя выплаты, а таксама грашовы кошт выплатаў натурай, ці іх эківаленты.
Гэта значыць, што калі працадаўца дае іншаземцу кватэру, то расходы, якія панёс працадаўца ў выніку гэтага (напрыклад, памер квартплаты), з'яўляюцца расходамі працаўніка па месцы працы і ўваходзяць у склад для вызначэння памеру ўзносаў. Калі працадаўца фінансуе арэнду жылля, у якім пражывае працаўнік, то расходы на арэнду будуць расходамі працаўніка. База для разліку ўзносаў у Фонд працы (Fundusz Pracy) і ў Фонд гарантаваных рабочых выплатаў (Fundusz Gwarantowanych Świadczeń Pracowniczych) з'яўляецца такой жа, як і ў выпадку ўзносаў на пенсіённае і рэнтавае страхаванне, без прымянення абмежаванняў памеру гадавой базы пры вызначэнні велічыні гэтых узносаў (сацыяльнае страхаванне і страхаванне здароўя асоб, якія выконваюць работы на падставе грамадзянска-прававых дагавораў).
Табліца. Хто і колькі плаціць у сістэму сацыяльнага страхавання? (згодна стаўкам узносаў на сацыяльнае страхаванне ў 2009 годзе)
|
|
Працадаўца |
Працаўнік |
Выніковы памер узносаў |
|
Пенсіённае |
9,76% |
9,76% |
19,52% |
|
Рэнтавае |
4,5% |
1,5% |
6,00% |
|
Страхаванне ад няшчасных выпадкаў |
ад 0,67 % да 3,60 % |
|
ад 0,67 % да 3,60 % |
|
Страхаванне ад хвароб |
|
2,45% |
2,45% |
|
Страхаванне здароўя |
|
9% |
9% |
|
Фонд працы (Fundusz Pracy) |
2,45% |
|
2,45% |
|
Фонд гарантаваных рабочых выплатаў (Fundusz Gwarantowanych Świadczeń Pracowniczych) |
0,10% |
|
0,10% |
|
Карысная інфармацыя Калі зарплата працаўніка ў дадзеным годзе 30-кратна перавысіць сярэднюю прагназаваную зарплату, страхавальнік і яго працадаўца перастаюць пералічваць узнос на пенсіённае і рэнтавае страхаванне. Гэтая сума з'яўляецца дадатковым даходам працаўніка, з якога ён плаціць падатак. Для працадаўцы гэта з'яўляецца эканоміяй, якая змяншае расходы па выплатах. Аднак узносы на страхаванне ад хвароб і няшчасных выпадкаў працягваць пералічвацца. У 2009 г. найбольшая гадавая база для разліку памеру ўзносаў на пенсіённае і рэнтавае страхаванне складае 95790 злотых. |
Як правільна разлічыць памер узносаў на страхаванне?
Каб прыкладна разлічыць узносы і падаткі, Вы можаце скарыстаць з гэтага калькулятара. Дастаткова выбраць адпаведны від дагавора і запісаць суму зарплаты брутта (так як у дагаворы).


