Заяўкі іншаземных працаўнікоў для ўваходжання ў польскую сістэму сацыяльнага страхавання
Заяўку падае плацельшчык узносаў, г.зн. працадаўца. Ён павінен падаць дадзеныя працаўніка для страхавання на працягу 7 дзён са дня заключэння працоўнага дагавора (для гэтага запаўняецца бланк Упраўлення сацыяльнага страхавання (ZUS ZUA)). Акрамя таго, працадаўца ўсталёўвае памер узносаў, спаганяе, разлічвае і пералічвае ўзносы ва Упраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS).
Бланк Упраўлення сацыяльнага страхавання ZUS ZUA
Для заяўлення і страхавога разліку патрабуюцца наступныя дадзеныя: нумар у сістэме агульнага электроннага ўліку насельніцтва (PESEL), УНП (NIP) ці серыя і нумар пашпарта ў выпадку, калі іншаземец не мае аднаго з гэтых нумароў.
Пасля прыняцця новага працаўніка на працу арганізацыя абавязана неадкладна выдаць яму страхавое пасведчанне, калі новы працаўнік яго не мае. Для гэтага ў арганізацыі ў момант прыняцця на працу такога працаўніка яму выдаецца бланк заявы. Дадзеная заява павінна захоўвацца ў асабістай справе працаўніка.
Працадаўца можа таксама выдаць працаўніку даведку аб тым, што ён падлягае страхаванню здароўя.


